unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Галбея, вёска (Пастаўскі раён)

    Упершыню ўпамінаецца ў гістарычных дакументах у 1516 г. як Албея. У 1567 г. у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У канцы 18 ст. – вёска Албей у складзе Рэчы Паспалітай. З 1793 г. – у Расійскай імперыі. У 1873 г. у Пастаўскай воласці Дзісенскага павета Віленскай губерні. З 1919 г. – у БССР. З 1921 г. – у Польшчы, з 1922 г. – у Віленскай зямлі (з 1926 г. – Віленскае ваяводства). З 1939 г. – у БССР. З 1940 г. цэнтр Галбейскага сельсавета Дунілавіцкага раёна Вілейскай вобласці. З 1944 г. – у Полацкай вобласці. З 1954 г. – у Маладзечанскай вобласці, у Белькаўскім сельсавеце. З 1960 г. – у Глыбоцкім, з 1962 г. – Пастаўскім раёнах Віцебскай вобласці. З 2009 г. – у Варапаеўскім пасялковым Савеце, з 2013 г. – Варапаеўскім сельсавеце.
    Знаходзіцца ў Варапаеўскім сельсавеце Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці.

        Варыянтная форма назвы
    Албей, вёска (папярэдні загаловак)
    Албея, вёска (папярэдні загаловак)
    Голбея, вёска

        Гл. таксама
    Голбея, деревня (Поставский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 10. Віцебская вобласць, кн. 4. — Мінск, 2020.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Віцебская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2009.
    Слоўнік назваў населеных пунктаў Віцебскай вобласці / Я. Н. Рапановіч. — Мінск, 1977.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь" Нацыянальнага кадастравага агенцтва. Дата звароту: 08.07.2021.
    БД "Государственный каталог наименований географических объектов Республики Беларусь" Дзяржаўнага цэнтра картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных РБ. Дата звароту: 08.07.2021.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере