unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Пяцігорск, горад (Стаўрапольскі край: Расія)

    Заснаваны ў 1812 г. як пасяленне (курорт) Гарачыя Воды (Гарачаводск, Гарачаводскае пасяленне). У 1830 г. курорт атрымаў сучасную назву і статус горада. Акруговы горад Каўказскай вобласці (1830–1847 гг.), павятовы горад Стаўрапольскай губерні (1847–1874 гг.), акруговы горад (1874–1888 гг.) і цэнтр аддзела (1888–1921 гг.) Церскай вобласці. Цэнтр аддзела (акругі) (1921–1923 гг.) і адміністрацыйны цэнтр (верасень 1921–1924 гг.) Церскай губерні. Цэнтр Церскай акругі ў складзе Паўднёва-Усходняй вобласці (1924 г.) і Паўночна-Каўказскага краю (1924–1930 гг.), адміністрацыйны цэнтр Паўночна-Каўказскага краю (1934–1937 гг.), адначасова цэнтр Нагорнай акругі (з 1931 г. – раёна) Кабардзіна-Балкарскай аўтаномнай вобласці (з 1936 г. – Кабардзіна-Балкарскай АССР) (1926–1937 гг.). У 2008 г. за Пяцігорскам замацаваны статус горада-курорта. З 2010 г. – цэнтр Паўночна-Каўказскай федэральнай акругі. Бальнеалагічны і гразевы курорт усерасійскага значэння.
    Размешчаны ў Перадкаўказзі, на левым беразе р. Падкумак, на схілах гары Машук, у курортным раёне Каўказскія Мінеральныя Воды.

        Варыянтная форма назвы
    Гарачаводск, курорт (папярэдні загаловак)
    Гарачаводскае пасяленне (папярэдні загаловак)
    Гарачыя Воды, курорт (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Пятигорск, город (Ставропольский край; Россия) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 13. — Мінск, 2001.
    Большая Российская энциклопедия. [В 35 т.]. Т. 28. — Москва, 2015.
    Новая Российская энциклопедия. Т. 13 (2). — Москва, 2014.
    Города России : энциклопедия. — Москва, 2003.
    БД "Справочник географических названий" Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі. Дата звароту: 23.09.2021.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере