unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Будслаўскі кляштар бернардзінцаў (Мядзельскі раён)

    Існаваў у 16 – першай палове 19 ст. Упершыню ўпамінаецца ў 1504 г. У 1530 г. бернардзінцы пабудавалі невялікую драўляную каплічку. У 1591 г. асвечана драўляная царква Наведання Прасвятой Дзевы Марыі. У 1613 г. з'яўляецца цудатворная ікона Маці Божай. У 1633–1643 г. будуецца новы храм, у 1750 г. – новы жылы корпус для манахаў. У 1731 г. пры кляштары пачынае працаваць духоўная школа, у 1756 г. – музычная школа. У 1767 г. закладзены новы касцёл, ў 1783 г. асвячоны ў гонар Успення Прасвятой Дзевы Марыі. У 1790 г. на сродкі кляштара пабудавана бальніца для бедных. У 1793 г. пры кляштары адкрылася 2-класная пачатковая школа. У 1852 г. (па іншых крыніцах – 1858 г.) кляштар закрываецца. Працуе толькі храм, цяпер ужо толькі як парафіяльны. Карпусы кляштара пасля падаўлення паўстання 1863 г. перадаюцца царскім войскам, а ў канцы ХIХ ст. поўнасцю разбіраюцца.
    Знаходзіўся ў аг. Будслаў Мядзельскага раёна Мінскай вобласці.

        Варыянтная форма назвы
    Кляштар бернардзінцаў (Будслаў, аграгарадок; Мядзельскі раён)

        Гл. таксама
    Будславский монастырь бернардинцев (Мядельский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 3. — Мінск, 1996.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере