СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ | История поисков |
Базовый поиск | Расширенный поиск | Cловари | ГРНТИ | Новые поступления |
---|
Справка
Адула, Тадэвуш Іванавіч (доктар філасофскіх навук ; нар. 1945) |
Месца нараджэння: в. Хролы Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці. Беларускі вучоны-філосаф. Доктар філасофскіх навук (1994), прафесар (2004). Акадэмік Мiжнароднай славянскай акадэмii навук, адукацыi, мастацтваў i культуры. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1971). У 1974–1981 гг. выкладчык, старшы выкладчык, намеснік загадчыка кафедры гісторыі філасофіі і логікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1981 г. навуковы супрацоўнік, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі і права АН БССР. З 1999 г. загадчык аддзела філасофскіх праблем чалавека, з 2004 г. загадчык аддзела філасофскай антрапалогіі і філасофіі культуры, з 2008 г. загадчык цэнтра сацыяльна-філасофскіх і антрапалагічных даследаванняў Інстытута філасофіі НАН Беларусі (інфарм. на 2021 г.).
Навуковыя інтарэсы: гісторыя філасофскай і грамадска-палітычнай думкі; філасофія гісторыі; сацыяльная філасофія; філасофская антрапалогія; духоўная культура; тэорыя гістарычнага працэса.
См. также
Адуло, Тадеуш Иванович (доктор философских наук ; род. 1945) (на другом языке) |
Источники информации
Людзі культуры з Гродзеншчыны : даведнік / Аляксей Пяткевіч. — Гродна, 2000.
Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 1. — Мінск, 1996.
Гуманитарии и обществоведы НАН Беларуси. — Минск, 1997.
Международная славянская академия наук, образования, искусств и культуры. Белорусское отделение : персональный состав. ? Минск, 2019.
Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |