unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Стаўроў, Васілій Пятровіч (доктар тэхнічных навук ; 1940—2012)

    Месца нараджэння: г. Кушва Свярдлоўскай вобласці, Расiя. Беларускі спецыяліст у галіне механікі і тэхналогіі кампазіцыйных матэрыялаў. Доктар тэхнічных навук (1981), прафесар (1984). Закончыў Чэлябінскі політэхнічны інстытут (1962; аспірантура, 1967; дактарантура, 1981). Працаваў на Уральскім машынабудаўнічым заводзе, у Свярдлоўскім аддзяленні Навукова-даследчага інстытута матэматыкі Акадэміі навук СССР, ва Уральскім політэхнічным інстытуце (рэктар), Гомельскім дзяржаўным універсітэце, Гомельскім політэхнічным інстытуце, Міністэрстве вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР (намеснік міністра), Міністэрстве адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь (намеснік міністра). З 1991 г. прафесар Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.
    Навуковыя інтарэсы: механіка і тэхналогія кампазіцыйных матэрыялаў – мадэліраванне структуры, працэсаў дэфармавання і ўзбурэння кампазітаў; распрацоўка і даследаванне метадаў атрымання кампазітаў з тэрмапластычнай матрыцай і працэсаў формаўтварэння вырабаў з іх.

        Вариантная форма имени
    Стаўроў, Васіль Пятровіч (1940—2012)

        См. также
    Ставров, Василий Петрович (доктор технических наук ; 1940—2012) (на другом языке)

        Источники информации
    Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.] Т. 7. — Минск, 2008.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 15. — Мінск, 2002. (Форма імя: Васіль.)
    Хто ёсць хто ў БДТУ. — Мінск, 2004.
    Cайт Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. Дата звароту: 31.08.2018.
    Зводная БД "Вучоныя Беларусі". Дата звароту: 31.08.2018.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере