unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Gasztold, Tadeusz (1932—2000) (польская мова)

    Польскі гісторык, беларусіст, грамадскі дзеяч. Доктар габілітаваны, прафесар. З 1969 г. – у Вышэйшай педагагічнай школе ў Слупску.
    Галіна даследаванняў: гісторыя заходне-паморскага рэгіёна ў 19–20 стст.; дзейнасць польскіх ваеннапалонных у канцлагерах у час Другой сусветнай вайны; гісторыя Арміі Краёвай на Віленшчыне і Навагрудчыне і інш.
    З 1993 г. – рэдактар часопіса "Ziemia Oszmiańska" ("Ашмянская зямля"), дзе друкуюцца матэрыялы, прысвечаныя актуальным пытанням гісторыі і культуры Беларусі. Папулярызатар ідэі беларушчыны, цеснага культурнага ўзаемадзеяння польскага і беларускага народаў.

        Варыянтная форма імя
    Гаштальд, Тадэвуш (1932—2000)
    Гаштольд, Тадэвуш (1932—2000)
    Гаштольд, Тадеуш (1932—2000) (руская мова)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гаштальд Тадэвуш / Ірына Тамільчык // Хто ёсць хто сярод беларусаў свету : энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 2000. — Ч. 1. — С. 160. (Год нараджэння: 1930.)
    Pamieci historyka polskich kresow Tadeusza Gasztolda / Pomorska Akademia pedagogiczna w Slupsku, Instytut historii ; [kolegium redakcyjne: Andrzej Czarnik [et al.]. ― Slupsk, 2003.
    Сайт Нацыянальнай бібліятэкі (Варшава). Год нараджэння: 1930.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере