unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Крыпякевіч, Іван Пятровіч (доктар гістарычных навук ; 1886—1967)

    Месца нараджэння: г. Львоў. Украінскі вучоны, доктар гістарычных навук (1941), прафесар (1939), акадэмік Акадэміі навук УССР (з 1958 г.). Скончыў Львоўскі ўніверсітэт (1908). 1953–1962 – дырэктар Інстытута грамадскіх навук Акадэміі навук Украінскай ССР, г. Львоў (цяпер Інстытут украўназнаўства імя І. Крыпякевіча).
    Сфера навуковых даследаванняў: гісторыя Украіны эпохі феадалізму; гістарычныя сувязі Украіны і Расіі; гісторыя ўкраінскага казацтва; паўстанне пад кіраўніцтвам Багдана Хмяльніцкага 1648–1654. Аўтар нарыса "Беларусы"; даследаванняў: "Багдан Хмяльніцкі і пінская шляхта", "Вольны порт" у Старым Быхаве 1657 г.". Пераклаў на ўкраінскую мову "Дыярыуш" Афанасія Брэсцкага.

        Гл. таксама
    Крипякевич, Иван Петрович (доктор исторических наук ; 1886—1967) (на іншай мове)
    Крип'якевич, Іван Петрович (доктар гістарычных навук ; педагог ; 1886—1967) (украінская мова)

        Крыніцы iнфармацыі
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4. — Мінск, 1997.
    Культурно-просвитницька діяльність Івана Крип'якевича (1886–1967) : автореферат дисертації ... кандидата історичних наук : 07.00.01 / Клименко Нінель Павлівна. ― Київ, 2009.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере