unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Спаро, Рычард Паўлавіч (меліярацыя ; 1867— )

    Месца нараджэння: г. Санкт-Пецярбург, Расія. Спецыяліст у галіне сельскагаспадарчай меліярацыі, інжынер-гідратэхнік. Прафесар (1919). Скончыў Тарандскую лясную акадэмію (Саксонія; 1892). У 1893–1919 і 1923–1930 працаваў у розных расійскіх губернях па абвадненні, арашэнні асушаных земляў, умацаванні пяскоў, яроў і берагоў рэк, таксама быў старшынёй тэхнічнага камітэта ўпраўлення воднай гаспадаркі і меліярацыі Народнага камісарыята земляробства РСФСР. У 1919–1923 – у Горацкім сельскагаспадарчым інстытуце (з 12.1919 – прарэктар, з 06.1920 – кіраўнік Меліярацыйнага савета, у 05.1921–10.1921 – рэктар, і адначасова ў 1919–1923 – загадчык кафедры меліярацыі) і ў 1925–1930 – на пачасавой рабоце ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі сельскай гаспадаркі (Горкі).
    Навуковыя інтарэсы: інжынерныя сістэмы арашэння і асушэння; меліярацыйныя пошукі; прымяненне бетону ў меліярацыйным будаўніцтве і сельскагаспадарчым водазабеспячэнні.

        Гл. таксама
    Спарро, Ричард Павлович (мелиорация ; 1867— ) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Бацькаўшчына : матэрыялы дакладаў і паведамленняў раённай краязнаўчай канферэнцыі (г. Горкі, 2003 г.). — Горкі, 2004.
    Карпаратыўная БД "Вучоныя Беларусі". Дата звароту: 05.04.2022.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере