unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Ляшчэвіч, Антоні (1890—1943)

    Месца нараджэння в. Абрамаўшчына Свянцянскага павета Віленскай губерні (цяпер Смаргонскі раён Гродзенскай вобласці). Каталіцкі свяшчэннік, манах-марыянец, місіянер. Мучанік, блаславёны Рымска-каталіцкай царквы (беатыфікаваны ў 1999 г.). Ксёндз (з 1914). Член манаскага ордэна марыянаў (з 1939). Да 1937 г. служыў на духоўных пасадах у Іркуцку, Чыце, Харбіне. З 1939 г. – у Друйскім кляштары айцоў марыянаў. У 1941–1943 гг. – ксёндз у Росіцкім касцёле (Верхнядзвінскі раён Віцебскай вобласці).
    У час карнай аперацыі нямецка-фашысцкіх захопнікаў спалены разам са сваімі вернікамі ў в. Росіца.

        Варыянтная форма імя
    Leszczewicz, Antoni (1890—1943) (польская мова)
    Лещевич, Антоний Янович (1890—1943) (руская мова)
    Ляшчэвіч, Антоні Янавіч (1890—1943)

        Крыніцы iнфармацыі
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4. — Мінск, 1997.
    Рэлігія і царква на Беларусі : энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 2001.
    Беларускiя рэлiгiйныя дзеячы XX стагоддзя : Жыццярысы. Мартыралогія. Успаміны. ― Мюнхен ; Минск, 1999.
    Рэпрэсаваныя каталіцкія духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі, 1917–1964 / Леанід Маракоў. — Мінск, 2009.
    Сайт "Вікіпедыя". Дата звароту: 20.02.2019.
    Сайт "Энцыклапедыя электронная". Дата звароту: 20.02.2019.
    БД "VIAF". Віртуальны міжнародны аўтарытэтны файл. Дата звароту: 20.02.2019.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере