unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Шаркоў, Анатоль Васілевіч (доктар гістарычных навук ; 1948—2020)

    Месца нараджэння: гар. пас. Халапенічы Мінскай вобласці. Гісторык, юрыст. Доктар гістарычных навук (1998), прафесар (2001). Палкоўнік міліцыі. Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры (1970), Мінскую вышэйшую школу МУС СССР (1983). Майстар спорту СССР па біятлоне. Адзін з распрацоўшчыкаў Крымінальна-выканаўчага кодэкса Рэспублікі Беларусь. З 1988 выкладаў у Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь, у 1994–2007 – загадчык кафедры крымінальна-выканаўчага права. Быў навуковым супрацоўнікам Беларускага культурнага цэнтра духоўнага адраджэння.
    Аўтар гістарычных даследаванняў аб ваеннапалонных, габрэйскіх партызанскіх атрадах, вайсковых пахаваннях, гісторыі органаў унутраных спраў Беларусі і інш.

        Гл. таксама
    Шарков, Анатолий Васильевич (доктор исторических наук ; 1948—2020) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Жанчыны ў Другой сусветнай вайне: гісторыя барацьбы і выжывання : [матэрыялы міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, 4 сакавіка 2005 года, Мінск. — Мінск, 2006.
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6, кн. 2. — Мінск, 2003.
    Сайт Саюза пісьменнікаў Беларусі. Дата звароту: 28.01.2020.
    БД "Знаменитые люди Гомельщины" Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі імя У. І. Леніна. Дата звароту: 28.01.2020.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере