unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Кікель, Павел Васілевіч (доктар філасофскіх навук ; нар. 1944)

    Месца нараджэння: в. Браносава Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Беларускі вучоны, доктар філасофскіх навук (1999), прафесар. У 1969 г. скончыў матэматычны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага, дзе і працаваў у 1969–2015 гг.; у 1979–1983 гг. – намеснік дэкана, у 2000–2005 гг. – дэкан матэматычнага факультэта, у 2005–2015 гг. – прафесар кафедры філасофіі. Прафесар кафедры філасофіі і метадалогіі ўніверсітэцкай адукацыі Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы (інфарм. на 2019 г.). Старшыня праўлення Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага таварыства "Веды" (інфарм. на 2021 г.). Сапраўдны член Міжнароднай славянскай акадэміі адукацыі імя Я. А. Каменскага, Міжнароднай акадэміі тэхнічнай адукацыі.
    Навуковыя інтарэсы: філасофскія праблемы сучаснай матэматыкі; метадалагічныя праблемы ўзаемадзеяння філасофіі, матэматыкі, тэорыі адукацыі і педагогікі; матэматызацыя як метадалагічная аснова канстытуіравання сучаснага пазнання і адукацыі.
    Аўтар паэтычных зборнікаў.

        Гл. таксама
    Кикель, Павел Васильевич (доктор философских наук ; род. 1944) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. Т. 18. Кн. 1. — Мінск, 2004.
    Республика Беларусь : энциклопедия. Т. 4. — Минск, 2007.
    БД "Беларусь у падзеях i асобах"
    Сайт фізіка-матэматычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка. Дата звароту: 27.12.2021.
    Сайт Беларускага рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы. Дата звароту: 27.12.2021.
    Сайт Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта. Дата звароту: 27.12.2021.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере