unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Бушчык, Васіль Васілевіч (доктар палітычных навук ; кандыдат філасофскіх навук ; нар. 1952)

    Месца нараджэння: в. Вяршок Баранавiцкага раёна Брэсцкай вобласці. Беларускі палiтолаг, фiлосаф i сацыёлаг. Доктар палітычных навук (2000), кандыдат філасофскіх навук (1988). Скончыў філасофскае аддзяленне гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1990 г. вучоны сакратар, намеснік дырэктара, в. а. дырэктара Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі. З 2003 г. у Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце: прафесар, з 2003 г. загадчык кафедры філасофіі, з 2005 г. прарэктар па навуковай рабоце, зараз прафесар кафедры паліталогіі і права ўніверсітэта (інфарм. на 2021 г.).
    Навуковыя інтарэсы: сацыялогія палітыкі; эліталогія; філасофская антрапалогія; палітычная філасофія.

        Гл. таксама
    Бущик, Василий Васильевич (доктор политических наук ; кандидат философских наук ; род. 1952) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 18, кн. 1. — Мінск, 2004.
    Международная славянская академия наук, образования, искусств и культуры. Белорусское отделение : персональный состав. ― Минск, 2019.
    Сайт кафедры паліталогіі і права Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта. Дата звароту: 12.05.2021.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере