unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Асяндоўскі, Фердынанд Антоній (1878—1945)

    Месца нараджэння: г. Люцын Віцебскай губерні (цяпер г. Лудза, Латвія). Пісьменнік, журналіст, грамадскі дзеяч, падарожнік, хімік, геолаг, даследчык прыроды Далёкага Усходу. Вучыўся ў Санкт-Пецярбургскім універсітэце і ў Сарбоне (Парыж). Працаваў інжынерам у Сібіры і на Далёкім Усходзе. За ўдзел у рэвалюцыі 1905 года адбываў турэмнае зняволенне (да 1907), затым адышоў ад рэвалюцыйнага руху. У 1919–1920 гг. служыў у Калчака ў Омску. З 1922 г. – у Польшчы. Шмат падарожнічаў па Азіі, Афрыцы, Амерыцы, Еўропе.
    Літаратурную дзейнасць пачынаў на рускай мове. Працаваў пераважна ў фантастычным і прыгодніцкім жанрах. Аўтар кнігі пра царскія турмы, твораў пра свае падарожжы, аўтабіяграфічных твораў, гістарычных раманаў і інш. Акрамя таго публікацыі ў сібірскіх газетах па хіміі і мінералогіі.
    Псеўданімы: А. М-А; А. О.; Антонио; М. Ч.; F. A. O.; F. O.; Feranto; Mark Czertwan (Марк Чертван); Mzura; Эпикур і інш.

        Варыянтная форма імя
    Асяндоўскі, Антон Мартынавіч (1878—1945)

        Гл. таксама
    Ossendowski, Ferdynand Antoni (1878―1945) (польская мова)
    Оссендовский, Фердинанд Антоний (1878—1945) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Краткая литературная энциклопедия. [В 9 т. Т.] 5. — Москва, 1968. (Месца нараджэння: г. Віцебск.)
    Асяндоўскі Антон Мартынавіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Віцебска : у 2 кн. — Мінск, 2003. — Кн. 2. — С. 524—525.
    Словарь псевдонимов русских писателей, ученых и общественных деятелей. Т. 4 / И. Ф. Масанов. — Москва, 1960.
    Сузор'е беларускага памежжа : беларусы і народжаныя ў Беларусі ў суседніх краінах : энцыклапедычны даведнік. ― Мінск, 2014.
    БД "VIAF". Віртуальны міжнародны аўтарытэтны файл. Дата звароту: 09.12.2019.
     Сайт "Википедия". Дата звароту: 09.12.2019.
    БД "Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць" Віцебскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна. Дата звароту: 09.12.2019.
    Сайт "LiveLib". Дата звароту: 09.12.2019.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере