unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Вялічка, Уладзімір Паўлавіч (кандыдат філасофскіх навук ; 1943—2018)

    Месца нараджэння: в. Масявічы, Пружанскі раён, Брэсцкая вобласць. Філосаф, журналіст. Кандыдат філасофскіх навук (1987). Член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь (1997), лаўрэат Дзяржаўнай прэмii Рэспублікі Беларусь (1998). Закончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць "Журналістыка", 1968), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (аспірантура). Працаваў у газеце "Заря" (г. Брэст), Брэсцкім абласным камітэце КПБ (інструктар, кіраўнік лектарскай групы), ЦК КПБ (1980–1983, памочнік 1-га сакратара), ЦК КПСС (інструктар арганізацыйнага аддзела), часопісах "Коммунист Белоруссии" (1986–1991, галоўны рэдактар), "Беларуская думка" (1991–2007, галоўны рэдактар), "Белая вежа" (2014–2017, першы намеснік галоўнага рэдактара), Беларускім дзяржаўным універсітэце (па сумяшчальнасці; 1991–2001, дацэнт факультэта журналістыкі).
    Навуковыя інтарэсы: дзяржаўная ідэалогія; тэорыя камунікацыі; гісторыя Беларусі.

        Гл. таксама
    Величко, Владимир Павлович (кандидат философских наук ; 1943—2018) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Каштоўнае пачуццё : нарысы / У. П. Вялічка. ― Мнінск, 1978.
    Величко Владимир Павлович / А. А. Мартинович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 617.
    Вялічка Уладзімір Паўлавіч / А. А. Марціновіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 366.
    Вялічка Уладзімір Паўлавіч / Алесь Марціновіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. — Мінск, 2003. — Т. 6, кн. 2. — С. 360.
    Вялічка Уладзімір Паўлавіч // Культура Беларусі : энцыклапедыя. — Мінск, 2011. — Т. 2. — С. 455.
    Памяці Уладзіміра Вялічкі / Сяргей Галоўка // Беларуская думка. — 2018. — № 8. — С. 66—69.
    Служение делу и людям / Татьяна Загвоздкина // Беларуская думка. — 2018. — № 10. — С. 52—53.
    Журналист, помощник Машерова : [В. П. Величко] / Михаил Шелехов // Заря. — Брест, 2013. — 31 октября (№ 124). — С. 4.
    Три линии судьбы : [В. П. Величко] / Галина Булыко // Рэспубліка. — 2013. — 29 кастрычніка (№ 203). — С. 8.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере