unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Лялько, Хрысціна Аляксееўна (пісьменніца ; нар. 1956)

    Месца нараджэння: в. Хадзюкі Лiдскага раёна Гродзенскай вобласці. Пiсьменнiца, перакладчыца, журналістка. Скончыла філалагічны факультэт (аддзяленне беларускай мовы і літаратуры) Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1979). З 1979 г. – навуковы супрацоўнік Літаратурнага музея Янкі Купалы, з 1984 г. карэспандэнт газеты "Літаратура і мастацтва", з 1984 г. – рэдактар у часопісе "Беларусь". З 1995 г. – адна з сузаснавальнікаў і галоўны рэдактар каталіцкіх часопісаў "Наша Вера" і "Ave Maria". Доўгі час працуе ў выдавецтве "Pro Christo". Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (з 1983). Лаўрэат прэмii Ленiнскага камсамола Беларусi (1986).
    Дэбютавала вершамі ў 1971 г. Аўтар кніг прозы і паэзіі; апрацоўвае беларускія народныя казкі; перакладае на беларускую мову творы польскіх аўтараў (у асноўны тэалагічныя тэксты) і інш.

        Варыянтная форма імя
    Ľaľková, Chryscina (нар. 1956) (славацкая мова)
    Лялько, Крысціна (нар. 1956)
    Лялько, Крыстына (нар. 1956)

        Гл. таксама
    Лялько, Христина Алексеевна (писательница ; род. 1956) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 9. — Мінск, 1999.
    Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. Т. 4. — Мінск, 1994.
    Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. Т. 3. — Мінск, 1986.
    БД "Беларусь у падзеях i асобах"
    Дзеля духоўнага абнаўлення Еўропы / Герхард Альберт ; гутарыла Крыстына Лялько // Наша вера. — 2004. — N 1. — С. 17—21. (форма имени - Крыстына)
    Сайт "Вікіпедыя". Дата звароту: 11.10.2019.
    Беларуская інтэрнэт-бібліятэка "Kamunikat". Дата звароту: 11.10.2019.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере