unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Гусева, Іна Сяргееўна (доктар біялагічных навук ; 1930—2018)

    Месца нараджэння: г. Фергана, Узбекістан. Біёлаг, вучоны ў галіне антрапалогіі і генетыкі. Доктар біялагічных навук (1982), прафесар (1983). Скончыла фізіка-матэматычнае аддзяленне Настаўніцкага інстытута ў Фергане (1951), аддзяленне заалогіі біёлага-глебавага факультэта Сярэднеазіяцкага ўніверсітэта ў Ташкенце (1959), аспірантуру НДІ антрапалогіі Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1963). У 1964-1970 гг. – у Брэсцкім дзяржаўным педагагічным інстытуце ім. А. С. Пушкіна (1969–1970 гг. – загадчык кафедры агульнай біялогіі); 1970–1973 гг. – у Куйбышаўскім медыцынскім інстытуце, загадчыца кафедры біялогіі; 1973–1986 гг. – у Мінскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце, загадчыца кафедры біялогіі.
    Навуковыя інтарэсы: дэрматагліфіка; эвалюцыя аддзела твару чэрапа чалавека ў антрапа- і расагенезе; эвалюцыйныя і канстытуцыянальныя аспекты адаптыўнай нормы папуляцыі; пытанні педагогікі вышэйшай школы; методыка выкладання біялогіі і інш.
    Займаецца таксама літаратурнай творчасцю, піша вершы.

        Гл. таксама
    Гусева, Инна Сергеевна (доктор биологических наук ; 1930—2017) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 5. — Мінск, 1997.
    Пассажиры моего поезда : стихи / Инна Гусева. ― Минск, 2006. (1Н//1036(039))
    Генетические проблемы в дерматоглифике : автореферат диссертации ... доктора биологических наук : 03.00.15 / Гусева Инна Сергеевна. — Минск, 1980.
    Карпаратыўная БД "Вучоныя Беларусі". Дата звароту: 02.10.2023.
    Анлайн-энцыклапедыя "Беларусь у асобах і падзеях". Дата звароту: 02.10.2023.
    Сайт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Дата звароту: 02.10.2023.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере