unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Цітоў, Леанід Пятровіч (доктар медыцынскіх навук ; нар. 1946)

    Месца нараджэння: в. Міхайлавічы Горацкага раёна Магілёўскай вобласці. Вучоны ў галіне медыцынскай імуналогіі і мікрабіялогіі. Доктар медыцынскіх навук (1991), прафесар (1993). Акадэмік НАН Беларусі (2021). Член Расійскай акадэміі медыцынскіх навук (2004–2014), Расійскай АН (2014). Працаваў у Мінскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (з 1978; з 1986 – загадчык лабараторыі, з 1988 – загадчык кафедры мікрабіялогіі, вірусалогіі, імуналогіі). З 1995 – у РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі (у 1995–2009 – дырэктар, галоўны навуковы супрацоўнік лабараторыі клінічнай і эксперыментальнай мікрабіялогіі; інфарм. на 2023).
    Навуковыя інтарэсы: біялогія і малекулярная генетыка патагенных і ўмоўна-патагенных мікраарганізмаў; клетачна-малекулярныя механізмы натуральнага проціінфекцыйнага і проціпухліннага імунітэту; уплыў іанізуючага выпраменьвання на імунную сістэму; распрацоўка метадаў і прэпаратаў для дыягностыкі і прафілактыкі інфекцыйных і імунапаталагічных станаў.

        Гл. таксама
    Титов, Леонид Петрович (доктор медицинских наук ; род. 1946) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Слоўнік па агульнай і медыцынскай вірусалогіі : [каля 350 тэрмінаў] / А. П. Красільнікаў, Л. П. Цітоў, Н. Ф. Казак. — Мінск, 1995.
    Карпаратыўная БД "Вучоныя Беларусі". Дата звароту: 29.12.2023.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере