unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Роўда, Віктар Уладзіміравіч (дырыжор ; педагог ; 1921—2007)

    Месца нараджэння: г. Смаргонь Гродзенскай вобласці. Беларускі харавы дырыжор, педагог. Народны артыст БССР (1978), народны артыст СССР (1990). Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1968). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1990). Скончыў Віленскую духоўную семінарыю (1939). У 1951 г. скончыў вакальнае і дырыжорска-харавое аддзяленнні Літоўскай дзяржаўнай кансерваторыі (г. Вільнюс). Адначасова скончыў медыцынскі факультэт Вільнюскага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці "Хірург". У 1956–1965 гг. галоўны хормайстар і дырыжор Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы БССР. З 1965 г. мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Акадэмічнага хора Беларускага тэлебачання і радыё. З 1956 г. выкладаў у Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі (з 1961 г. дацэнт, з 1964 г. загадчык кафедры харавога дырыжыравання, з 1975 г. прафесар). Кіраваў канцэртным хорам ВНУ.

        Гл. таксама
    Ровдо, Виктор Владимирович (дирижер ; педагог ; 1921—2007) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. Т. 4. — Мінск, 1987.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 13. — Мінск, 2001.
    Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя. У 5 т. Т. 5. — Мінск, 1981.
    Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 6. — Минск, 2008.
    Международная славянская академия наук, образования, искусств и культуры. Белорусское отделение : персональный состав. — Минск, 2019.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере