unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Юрацішкі, гарадскі пасёлак (Іўеўскі раён)

    У пач. 16 ст. прыватнае мястэчка ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У канцы 17 ст. мястэчка і маёнтак. З 1795 г. – у Расійскай імперыі. У сярэдзіне 19 ст. – цэнтр воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. З 1919 г. – у БССР. У 1921–1939 гг. – у Польшчы, цэнтр гміны Валожынскага павета Навагрудскага ваяводства. З 1939 г. – у БССР, з 1940 г. – цэнтр Юрацішкаўскага раёна. З 1944 г. – у Маладзечанскай, з 1960 г. – у Гродзенскай абласцях. З 1957 г. – гарадскі пасёлак. З 1960 г. – у Іўеўскім раёне.
    Цэнтр Юрацішкаўскага сельсавета Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці.

        Гл. таксама
    Юратишки, городской поселок (Ивьевский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 9. Гродзенская вобласць, кн. 2. — Мінск, 2016.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 18, кн. 1. — Мінск, 2004.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь"; Даныя паводле стану на 30.06.2017.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере