unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Воранава, гарадскі пасёлак (Гродзенская вобласць)

    Вядомы з 16 ст. як мястэчка Балотна (Балотнае) ад ракі Балатнянка. У больш позніх польскіх і рускіх крыніцах упамінаецца як Werenow, Воранаў. У 1591 г. упамінаецца як мястэчка Блотнае ў Лідскім павеце Віленскага ваяводства Вялікага княства Літоўскага. З 1795 г. – у Расійскай імперыі, у Лідскім павеце Слонімскай, з 1797 г. – Літоўскай, з 1801 г. – Гродзенскай, з 1843 г. – Віленскай губерняў. З 1919 г. – у БССР. З 1921 г. – у Польшчы, цэнтр гміны Лідскага павета Навагрудскага ваяводства. З 1939 г. – у БССР, з 1940 г. – цэнтр раёна Баранавіцкай вобласці, гарадскі пасёлак. З 1944 г. – у Гродзенскай вобласці.
    Цэнтр Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці.

        Варыянтная форма назвы
    Werenow, мястэчка (папярэдні загаловак, польская мова)
    Балотна, мястэчка (папярэдні загаловак)
    Балотнае, мястэчка (папярэдні загаловак)
    Блотна, мястэчка (папярэдні загаловак)
    Воранаў, мястэчка (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Вороново, городской поселок (Гродненская область) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 4. — Мінск, 1997.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 9. Гродзенская вобласць, кн. 1. — Мінск, 2015.
    Регионы Беларуси : энциклопедия. В 7 т. Гродненская область. В 2 кн. Кн. 1. — Минск, 2014.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь"; Даныя паводле стану на 22.10.2015.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере