unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Пагранічны, аграгарадок (Бераставіцкі раён)

    Вядомы з 16 ст. як сяло Бераставіцы, у Гродзенскім павеце Вялікага Княства Літоўскага. З 1795 г. у складзе Расійскай імперыі, у Гродзенскім павеце Слонімскай, з 1797 г. – Літоўскай, з 1801 г. – Гродзенскай губерняў. У 1886 г. – чыгуначная станцыя Бераставіца. У 1905 г. калонія ў Галынскай воласці Гродзенскага павета. З 1919 г. – у БССР. З 1921 г. – у Польшчы, у Вялікабераставіцкай гміне Гродзенскага павета Беластоцкага ваяводства. З 1939 г. – у БССР, з 1940 г. – пасёлак у Хамантаўскім сельсавеце Крынкаўскага раёна Беластоцкай вобласці, з 1944г. – у Грыцавіцкім сельсавеце Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці. З 1960 г. – у Бераставіцкім раёне, з 1961 г. у Цецяроўскім сельсавеце. У 1962–1966 гг. – у Свіслацкім раёне. З 1975 г. – гарадскі пасёлак Бераставіца, з 1978 гг. – рабочы пасёлак Пагранічны, цэнтр Пагранічнага пасялковага Савета. У 2007–2009 гг. – пасёлак. З 2008 г. – цэнтр Пагранічнага сельсавета. З 08.05.2009 г. – аграгарадок.
    Цэнтр Пагранічнага сельсавета Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці.

        Варыянтная форма назвы
    Бераставіца, гарадскі пасёлак (папярэдні загаловак)
    Бераставіцы, сяло (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Пограничный, агрогородок (Берестовицкий район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Гродзенская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2004.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 11. — Мінск, 2000.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 9. Гродзенская вобласць, кн. 1. — Мінск, 2015.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь"; Даныя паводле стану на 22.09.2015.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере