unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Гарадзея, гарадскі пасёлак (Нясвіжскі раён)

    Вядомы з 16 ст. у Навагрудскім павеце Вялікага Княства Літоўскага. З 1793 г. – у Расійскай імперыі, у Навагрудскім павеце Слонімскай, з 1797 г. – Літоўскай, з 1801 г. – Гродзенскай, з 1842 г. – Мінскай губерняў. З 1861 г. – цэнтр воласці. У 19 ст. вёска пад назвай Горная Гарадзея (Гурна-Гарадзей), цэнтр Гарадзейскай воласці Навагрудскага павета. У пачатку 20 ст. называлася Замір'е. З 1919 г. – у БССР. З 1921 г. – у Польшчы, цэнтр гміны Нясвіжскага павета Навагрудскага ваяводства. З 1939 г. – у БССР, у Баранавіцкай вобласці, з 1940 г. – гарадскі пасёлак у Нясвіжскім раёне, цэнтр сельсавета. З 1954 г. – Мінскай вобласці.
    Цэнтр Гарадзейскага сельсавета Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці, на р. Гарадзейка.

        Варыянтная форма назвы
    Гарадзей, гарадскі пасёлак
    Гародзей, гарадскі пасёлак
    Гародзяя, гарадскі пасёлак
    Горная Гарадзея, вёска (папярэдні загаловак)
    Замір'е, вёска (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Городея, городской поселок (Несвижский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць, кн. 4. — Мінск, 2013.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 5. — Мінск, 1997.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Мінская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2003.
    Административно-территориальное устройство БССР : справочник. В 2 т. Т. 2. (1944—1980). — Минск, 1987.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь". Даныя паводле стану на 27.08.2020.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере