unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Елізар'еў, Валянцін Мікалаевіч (балетмайстар ; нар. 1947)

    Месца нараджэння: г. Баку (Азербайджан). Беларускі харэограф, балетмайстар, педагог. Народны артыст БССР (1979), народны артыст СССР (1985). Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1976). Лаўрэат Дзяржаўнай прэмii Беларусi (1996), тэатральнай прэмii iмя Е. Мiровiча (1996). У 1967 г. скончыў Ленінградскае акадэмічнае харэаграфічнае вучылішча імя А. Я. Ваганавай, у 1973 г. – балетмайстарскае аддзяленне Ленінградскай кансерваторыі імя М. А. Рымскага-Корсакава. З 1973 г. галоўны балетмайстар Дзяржаўнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета БССР. З 1992 па 1996 г. мастацкі кіраўнік балетнай трупы Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь. З 1996 па 2009 г. дырэктар – мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра балета Рэспублікі Беларусь. У 2018–2024 гг. мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь. З 1995 г. прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Ганаровы грамадзянін г. Мінска (2007).

        Гл. таксама
    Елизарьев, Валентин Николаевич (балетмейстер ; род. 1947) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя. У 2 т. Т. 1. — Мінск, 2002.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 6. — Мінск, 1998.
    Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. Т. 2. — Мінск, 1985.
    Международная славянская академия наук, образования, искусств и культуры. Белорусское отделение : персональный состав. ― Минск, 2019.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере