unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Маркава, аграгарадок (Маладзечанскі раён)

    Вядомы з 1415 г. як велікакняжацкае сяло і двор Маркаўскі стан у складзе Вялікага Княства Літоўскага. З 1476 г. да пач. 16 ст. цэнтр павета і воласці. У 1519 г. разбурана ў час вайны Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ 1512–1522 гг. У 1532 г. уласнасць Яна Радзівіла, у 2-й палове 16 ст. мястэчка, гаспадарскае ўладанне. У 18 ст. цэнтр староства. З 1793 г. у Расійскай імперыі. У 19 ст. – мястэчка у Вілейскім павеце Мінскай губерні. З 1919 г. – у БССР. З 1921 г. – у Віленскім ваяводстве Польшчы, з 1939 г. – у БССР, з 1940 г. цэнтр сельсавета Маладзечанскага раёна Вілейскай вобласці. З 1944 г. – у Маладзечанскай вобласці, з 1960 г. – у Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. З 03.05.2010 г. – аграгарадок.
    Цэнтр Маркаўскага сельсавета Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці.

        Варыянтная форма назвы
    Маркаўскі стан, сяло (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Марково, агрогородок (Молодечненский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Мінская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2003.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць, кн. 3. — Мінск, 2012.
    Минская область : энциклопедия. [В 2 т.]. Т. 2. — Минск, 2007.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 10. — Мінск, 2000.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь". Даныя паводле стану на 26.08.2020.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере