unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Дзісна, горад (Міёрскі раён)

    Магчыма, у 11 ст. полацкія крывічы заснавалі паселішча Капец-гарадок (на месцы якога пазней заснаваны Дзісенскі замак). З 1301 г. Дзісна ў Вялікім Княстве Літоўскім. З 1563 г. – сяло, з 1567 г. – горад, у 1569 г. атрымала магдэбургскае права. З 17 ст. – цэнтр староства. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) – у складзе Расійскай імперыі, з 1795 г. – цэнтр павета Мінскай, з 1842 г. – Віленскай губерняў. З 1922 г. – у Дзісенскім павеце Віленскага ваяводства Польшчы, з 1939 г. – у БССР, цэнтр Дзісенскага павета, з 1940 г. – цэнтр Дзісенскага раёна Вілейскай, з 1944 г. – Полацкай, з 1954 г. – Маладзечанскай абласцей, з 1959 г. – у Міёрскім раёне Маладзечанскай, з 1960 г. – Віцебскай абласцей.
    Знаходзіцца на р. Дзісна пры ўпадзенні яе ў Заходнюю Дзвіну.

        Гл. таксама
    Дисна, город (Миорский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Республика Беларусь : энциклопедия. Т. 3. — Мн., 2006.
    Вялікае княства Літоўскае : энцыклапедыя. Т. 1. — Мн., 2005.
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 3. — Мн., 1996.
    Административно-территориальное устройство БССР : справочник. Т. 2. — Мн., 1987.
    Административно-территориальное устройство БССР : справочник. Т. 1. — Мн., 1985.
    Беларуская энцыклапедыя. Т. 6. — Мн., 1998.
    Белорусская ССР : краткая энцикл. Т. 1. — Мн., 1979.
    Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь. Даныя паводле стану на 14.08.2009

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере