СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ | История поисков |
Базовый поиск | Расширенный поиск | Cловари | ГРНТИ | Новые поступления |
---|
Справка
Вечар, Аляксандр Сцяпанавіч (доктар біялагічных навук ; аўтар вершаў ; 1905—1985) |
Месца нараджэння: в. Машчыцы Слуцкага раёна Мінскай вобласці. Біяхімік. Доктар біялагічных навук (1951), прафесар (1951). Акадэмік Акадэміі навук БССР (1966). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1975). Скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію сельскай гаспадаркі імя Кастрычніцкай рэвалюцыі (1929). Кіраўнік плодаагародніннага аддзела НДІ харчовай прамысловасці БССР (1933–1937). Загадчык кафедры захоўвання і перапрацоўкі пладоў і агародніны Кубанскага сельскагаспадарчага інстытута (1937–1939). Дацэнт, загадчык кафедры фізічнай і калоіднай хіміі Краснадарскага інстытута харчовай прамысловасці (1939–1959). З 1959 г. у Беларусі. Загадчык лабараторыі біяхіміі раслін Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча (1959–1985). Прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1963–1985).
Навуковыя інтарэсы: прырода пратаплазменных структур расліннай клеткі; вывучэнне прыроды бялкоў.
Аўтар вершаў.
Варыянтная форма імя
Вечар, Алесь (1905—1985) |
Раніца, Алесь (1905—1985) (псеўданім) |
Гл. таксама
Вечер, Александр Степанович (доктор биологических наук ; автор стихов ; 1905—1985) (на іншай мове) |
Крыніцы iнфармацыі
Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік. Т. 2. — Мінск, 1993. — С. 11.
Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928—2015. — Минск, 2016.
Беларуская энцыклапедыя. Т. 4. — Мінск, 1997. — С. 133.
Сайт Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Дата звароту: 21.08.2023.
Карпаратыўная БД "Вучоныя Беларусі". Дата звароту: 21.08.2023.
Сайт "Википедия". Дата звароту: 21.08.2023.
Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |