СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ | История поисков |
Базовый поиск | Расширенный поиск | Cловари | ГРНТИ | Новые поступления |
---|
Справка
Белы, Уладзімір Аляксеевіч (доктар тэхнічных навук ; 1922—1994) |
Месца нараджэння: г. Краснадар, Расiя. Вучоны ў галiне механiкi металапалiмерных сiстэм, трэння і кампазіцыйнага матэрыялазнаўства. Акадэмiк Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1972; член-карэспандэнт с 1969). Заслужаны вынаходнiк БССР (1967). Заслужаны дзеяч навукi i тэхнiкi БССР (1978). Лаўрэат Дзяржаўнай прэмii БССР (1972). У 1975–1985 гг. – дэпутат Вярхоўнага Савета БССР. У 1969–1973 гг. – рэктар Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1978–1983 гг. – рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1973–1987 гг. – віцэ-прэзідэнт АН БССР. У 1969–1979 гг. – дырэктар Інстытута механікі металапалімерных сістэм АН БССР.
Навуковыя працы па даследаванні ўзаемасувязі малекулярных і надмалекулярных структур палімераў з іх фізіка-механічнымі ўласцівасцямі, трэнню і зносу палімераў.
Гл. таксама
Белый, Владимир Алексеевич (доктор технических наук ; 1922—1994) (на іншай мове) |
Крыніцы iнфармацыі
Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 3. — Мінск, 1996.
Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928—2015. — 2-е изд., исправленное. — Минск, 2016.
Сайт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |