unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Абламейка, Сяргей Уладзіміравіч (доктар тэхнічных навук ; нар. 1956)

    Месца нараджэння: г. п. Воранава Гродзенскай вобласці. Беларускі вучоны ў галiне тэхнiчнай кiбернетыкi, апрацоўкі відарысаў і распазнавання вобразаў. Доктар тэхнічных навук (1990), прафесар (1992). Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2009; член-карэспандэнт з 2004 г.). З 2008 г. – рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2002).
    Галоўны рэдактар журнала "Информатика" (2004–2010), "Весці НАН Беларусі. Серыя фізіка-матэматычных навук" (з 2005 г.), "Вестник БГУ" (з 2012 г.).
    Распрацаваў тэорыю, метады і алгарытмы апрацоўкі і распазнавання графічнай інфармацыі, метадалогію пабудовы аўтаматызаваных сістэм апрацоўкі відарысаў для картаграфіі, медыцыны, машына- і прыборабудавання, дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі. Кіраваў праграмамі Саюзнай дзяржавы ў суперкамп'ютарнай і касмічнай галінах. Навуковыя працы па штучным інтэлекце, апрацоўцы відарысаў і распазнаванні вобразаў.

        Варыянтная форма імя
    Ablameiko, Serge (нар. 1956) (англійская мова)
    Ablameyko, Sergey Vladimirovich (нар. 1956) (англійская мова)
    Ablameyko, Serge (нар. 1956) (англійская мова)

        Гл. таксама
    Абламейко, Сергей Владимирович (доктор технических наук ; род. 1956) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 1. — Мінск, 1996.
    Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928—2015. — 2-е изд., исправленное. — Минск, 2016.
    Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 2. — Минск, 2006.
    Сайт НАцыянальнай акадэміі навук Беларусі.
    Сайт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере