unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Масты, горад (Гродзенская вобласць)

    Упамінаецца пад 1486 г. як мястэчка, цэнтр воласці Гродзенскага павета Троцкага ваяводства. Пасля 1589 г. – валасны цэнтр Гродзенскай эканоміі. У 17 ст. – мястэчка атрымала некаторыя прывілеі магдэбургскага права. З 1795 г. – у Расійскай імперыі, мястэчка Гродзенскага павета Слонімскай, з 1797 – Літоўскай, з 1801 г. – Гродзенскай губерняў. З 1919 г. – у БССР. З 1921 г. – у Польшчы, цэнтр гміны Гродзенскага павета Беластоцкага ваяводства. З 1939 г. – у БССР, з 1940 г. – рабочы пасёлак, цэнтр Мастоўскага раёна Баранавіцкай вобласці. Некаторы час меў назву Масты Фабрычныя. З 1949 г. – гарадскі пасёлак. З 1944 г. – у Гродзенскай вобласці. З 1955 г. – горад. У 1962–1965 гг. – у Ваўкавыскім раёне, з 1965 г. – цэнтр Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці.
    Знаходзіцца ў р. Нёман пры ўпадзенні ў яе р. Зальвянка.

        Варыянтная форма назвы
    Масты Фабрычныя, рабочы пасёлак (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Мосты, город (Гродненская область) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 10. — Мінск, 2000.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 9. Гродзенская вобласць, кн. 3. — Мінск, 2017.
    Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 5. — Минск, 2007.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере