unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Напельбаум, Майсей Саламонавіч (1869—1958)

    Месца нараджэння: г. Мiнск. Фотамастак, фатограф-партрэтыст, майстар студыйнага фотапартрэта. Працаваў рэтушарам, капіроўшчыкам і фатографам у партрэтным атэлье Восіпа Барэці ў Мінску (1884–1887), у 1895 г. адкрыў у Мінску свой павільён партрэтнай фатаграфіі. З 1910 г. – у Санкт-Пецярбургу; з 1918 г. – у Маскве; у 1919 г. арганізаваў пры УЦВК першую дзяржаўную фатаграфію. Заслужаны артыст СССР (1936).
    Аўтар першага афіцыйнага партрэта В. І. Леніна (1918), фотапартрэтаў Ф. Э. Дзяржынскага, В. І. Сталіна і інш. У 1920–1930-я гг. стварыў партрэтную галерэю дзеячаў айчыннай культуры і навукі (А. А. Ахматава, А. Белы, А. А. Блок, М. А. Булгакаў, М. Горкі, Н. С. Гумілёў, С. А. Ясенін, М. М. Зошчанка, Ф. Р. Ранеўская, К. С. Станіслаўскі, Г. С. Уланава і інш.).

        Гл. таксама
    Наппельбаум, Моисей Соломонович (1869—1958) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Чалавек ― эпоха / Ірына Мільто ; фота Маісея Напельбаума // Мастацтва. ― 2019. ― № 2. ― С. 32―35.
    Большая Российская энциклопедия. [В 35 т.]. Т. 22. — Москва, 2013.
    Российская еврейская энциклопедия. Т. 2. — Москва, 1995.
    Новая иллюстрированная энциклопедия. В 20 кн.. [Кн. 12]. — Москва, 2004.
    Картатэка персаналiй.
    БД "Беларусь у падзеях i асобах"
    Сайт "Википедия". Дата звароту: 21.06.2022.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере