unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Праванс, гістарычная вобласць (Францыя)

    У 10–4 стст. да н. э. часткі Праванса засялялі плямёны лігураў і кельтаў. У 7 ст. да н. э. – фінікійскія калоніі, самая вядомая – Масалія (сучасны Марсэль). У 2 ст. да н. э. тэрыторыя заваявана Рымам, увайшла ў першую рымскую правінцыю (Provincia Romana, адсюль і назва Праванс). У 536 г. далучана да Франкскай дзяржавы. У 855–863 гг. – самастойнае каралеўства Праванс. З 879 г. – у складзе каралеўства Ніжняя Бургундыя, з 933 г. – графства ў Аб'яднаным Бургундскім каралеўстве. У 1113–1246 гг. належала графам Барселонскім, у 1246–1481 гг. – Анжуйскай дынастыі. У 1481 г. Праванс далучаны да Францыі. У 18 ст. тэрыторыя падзелена на дэпартаменты.
    Знаходзіцца на паўднёвым усходзе Францыі, цяпер складае частку вобласці Праванс — Альпы — Лазурны Бераг.

        Варыянтная форма назвы
    Provence, гістарычная вобласць (французская мова)

        Гл. таксама
    Прованс, историческая область (Франция) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 12. — Мінск, 2001.
    Новая Российская энциклопедия. Т. 13 (2). — Москва, 2014.
    Новейший энциклопедический словарь. — Москва, 2004.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере