unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Чамяры, вёска (Слонімскі раён)

    У 1550 г. упамінаецца як дзяржаўная ўласнасць у Слонімскім старостве Вялікага Княства Літоўскага. У 1557 г. згадваецца як Чамяровічы. У 1594 г. сяло Чамяры – цэнтр войтаўства Слонімскага староства. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795 г.) – у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскім павеце Слонімскай, з 1796 г. – Літоўскай, з 1801 г. – Гродзенскай губерняў. У 2-й палавіне 19 ст. – сяло, цэнтр Чамерскай воласці. З 1921 г. – у складзе Польшчы, уваходзіла ў Чамерскую гміну Слонімскага павета Навагрудскага ваяводства. З лістапада 1939 г. – у БССР. З кастрычніка 1940 г. – вёска ў Касцянёўскім сельсавеце Слонімскага раёна Баранавіцкай вобласці. Са студзеня 1954 г. – у Гродзенскай вобласці. З чэрвеня 1960 г. – вёска ў Петралевіцкім сельсавеце, з сакавіка 1976 г. – у Азгінавіцкім сельсавеце Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці.

        Варыянтная форма назвы
    Чамеры, вёска (папярэдні загаловак)
    Чамяровічы, вёска (папярэдні загаловак)
    Чэмяровічы, вёска (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Чемеры, деревня (Слонимский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Гродзенская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2004.
    Чамяры і чамяроўцы : гісторыка-краязнаўчы нарыс / Сяргей Чыгрын. ― Мінск, 2006. — С. 6.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 9. Гродзенская вобласць, кн. 3. — Мінск, 2017.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь"; Даныя паводле стану на 08.06.2017.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере