СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ | История поисков |
Базовый поиск | Расширенный поиск | Cловари | ГРНТИ | Новые поступления |
---|
Справка
Каракалпакія (Узбекістан) |
Сталіца – г. Нукус. На тэрыторыю Каракалпакіі каракалпакі заселены ў 1811 г. У 1873 г. правабярэжная Каракалпакія далучана да Расіі. З красавіка 1918 г. – у складзе Туркменскай АССР. Левабярэжная Каракалпакія, якая заставалася ў Хівінскім ханстве, у красавіку 1920 г. увайшла ў Харэзмскую Народную Савецкую рэспубліку. У ходзе нацыянальна-дзяржаўнага размежавання Каракалпакія была аб'яднана. У студзені 1925 г. утворана Каракалпакская аўтаномная вобласць у складзе Казахскай АССР (з ліпеня 1930 г. непасрэдна ў РСФСР). У сакавіку 1932 г. пераўтворана ў Каракалпакскую АССР, якая ў снежні 1936 г. увайшла ў склад Узбекскай ССР. У снежні 1990 г. Вярхоўны Савет рэспублікі прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце. Са студзеня 1992 г. сучасная назва – Рэспубліка Каракалпакстан.
Уваходзіць у склад Узбекістана. Размешчана на ўсходзе плато Усцюрт, у заходняй частцы пустыні Кызылкум і дэльце Амудар'і; на поўначы – Аральскае мора.
Варыянтная форма назвы
Каракалпакская АССР |
Каракалпакская аўтаномная вобласць |
Каракалпакстан |
Рэспубліка Каракалпакія |
Рэспубліка Каракалпакстан |
Гл. таксама
Каракалпакия (Узбекистан) (на іншай мове) |
Крыніцы iнфармацыі
Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 8. — Мінск, 1999.
Новая иллюстрированная энциклопедия. [В 20 кн.]. Кн. 8. — Москва, 2004.
Географический энциклопедический словарь : географические названия. — Москва, 2003.
Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |