unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Ляскавічы, вёска (Акцябрскі раён)

    Вядома з 16 ст. як вёска ў Слуцкім павеце Навагрудскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. З 1793 г. – у Расійскай імперыі. У 1795 г. – вёска Вялікія Ляскавічы. Побач складвалася вёска Малыя Ляскавічы. У 1908 г. – у Мазырскім павеце Мінскай губерні. У 1930–1939 гг. – цэнтр Ляскавіцкага сельсавета Глускага, з 1939 г. – Акцябрскага раёнаў Палескай вобласці. У пачатку 1930 г. – вёскі аб'ядналіся ў адну вёску Ляскавічы. У 1983 г. да вёскі далучана вёска Стары Двор.
    Цэнтр Ляскавічскага сельсавета Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці.

        Варыянтная форма назвы
    Вялікія Ляскавічы, вёска (папярэдні загаловак)
    Малыя Ляскавічы, вёска (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Лясковичи, деревня (Октябрьский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Гомельская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2006.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 1. Гомельская вобласць, кн. 1. — Мінск, 2004.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 9. — Мінск, 1999.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь". Даныя паводле стану на 21.11.2014.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере