unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Тышкавічы, аграгарадок (Іванаўскі раён)

    Паводле пісьмовых крыніц вядомы з 1520 г. Пасля 1557 г. – вёска ў Пінскім павеце Трокскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. З 1795 г. – у складзе Расійскай імперыі, з 1801 г. – у Кобрынскім павеце Гродзенскай губерні, згадваецца ў дакументах 1833 г. як фальварак. На 1866 г. – вёска ў Дружылавіцкай воласці. У 1905 г. – у Мотальскай воласці. З 1921 г. – у складзе Польшчы. На 1924 г. – у Мотальскай гміне Драгічынскага павета Палескага ваяводства. З 1939 г. – у БССР. На 1940 г. вёска – цэнтр Тышкавіцкага сельсавета Іванаўскага раёна Пінскай вобласці. Са студзеня 1954 г. – у Брэсцкай вобласці. Тышкавіцкі сельсавет скасаваны, у сакавіку 1959 г. тэрыторыя далучана да Моладаўскага сельсавета. У 1962–1965 гг. – у Драгічынскім раёне. З 27.07.2010 – аграгарадок.
    Знаходзіцца ў Мотальскім сельсавеце Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці, на рацэ Ясельда.

        Варыянтная форма назвы
    Тышковічы, аграгарадок

        Гл. таксама
    Тышковичи, агрогородок (Ивановский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Брэсцкая вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2006.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 16. — Мінск, 2003.
    Рэспубліка Беларусь. Вобласці і раёны : энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 2004.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 3. Брэсцкая вобласць, кн. 1. — Мінск, 2006.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь". Даныя паводле стану на 04.06.2012.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере