unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Селішча, вёска (Ушацкі раён)

    Упамінаецца з 1552 г. як двор Селішча, уладанне харунжага Івана Корсака ў складзе Полацкага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. З 1793 г. – у Расійскай імперыі, у Лепельскім павеце Полацкага намесніцтва. З 1796 г. – у Беларускай, з 1802 г. – у Віцебскай губернях. У 19 ст. – мястэчка, цэнтр аднайменнага маёнтка ў Лепельскім павеце. З 1876 г. у Кубліцкай воласці. З 1886 г. – мястэчка. У 1905 г. цэнтр Селішчанскай грамады. З 01.01.1919 г. – у БССР, з 02.02.1919 г. – у РСФСР. З 1923 г. – ва Ушацкай воласці Бачэйкаўскага павета. З 1924 г. – ва Ушацкім раёне, у Чарапоўшчынскім сельсавеце Полацкай акругі (да 1930 г.). У 1930–1935 гг. у падпарадкаванні Ушацкага раёна. З 1935 г. – у Лепельскай акрузе.З 1938 г. – у Віцебскай вобласці. У 1941–1944 гг. – вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. З 1944 г. – у Полацкай, з 1954 г. – у Віцебскай абласцях. З 1954 г. вёска, цэнтр Селішчанскага сельсавета. З 1962 г. – у Лепельскім, з 1966 г. – зноў ва Ушацкім раёнах. З 2004 г. – у Кубліцкім сельсавеце.
    Знаходзіцца ў Кубліцкім сельсавеце Ушацкага раёна Віцебскай вобласці, на беразе возера Селішча.

        Гл. таксама
    Селище, деревня (Ушачский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Віцебская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2009.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 14. — Мінск, 2002.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 10. Віцебская вобласць, кн. 5. — Мінск, 2021.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь" Нацыянальнага кадастравага агенцтва. Дата звароту: 12.05.2022.
    БД "Государственный каталог наименований географических объектов Республики Беларусь" Дзяржаўнага цэнтра картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных РБ. Дата звароту: 12.05.2022.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере