unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Феадосій Пячэрскі (прападобны ; —1074)

    Месца нараджэння: Украіна. Старажытнарускі пісьменнік і царкоўны дзеяч. Святы. Прападобны. Адзін з заснавальнікаў Кіева-Пячэрскага манастыра. Дзяцінства і юнацтва правёў у Курску. Пайшоў з дому ў 1032 г., прыняў манаскі пострыг. У 1054 г. рукапаложаны ў іераманахі. У 1057 г. абраны ігуменам Кіева-Пячэрскай лаўры. Заснавальнік манаскага супольнага жыцця на Русі. Упершыню ўвёў у манастыры Студыйскі манаскі статут. Добраўпарадкаваў Кіева-Пячэрскі манастыр (заснаваў яго Антоній Пячэрскі, настаўнік Феадосія). Аўтар настаўленняў, пасланняў і малітваў. Памяць 28 жніўня і 3 мая.

        Гл. таксама
    Феодосий Печерский (преподобный ; —1074)

        Крыніцы iнфармацыі
    Большая энциклопедия. В 62 т. Т. 54. — Москва, 2006. (Год нараджэння: каля 1008 ці 1036.)
    Новая иллюстрированная энциклопедия. В 20 кн. [Кн. 19]. — Москва, 2004. (Год нараджэння: 1036.)
    Краткая литературная энциклопедия. [В 9 т. Т.] 7. — Москва, 19672. (Год нараджэння: 1008.)
    История Отечества с древнейших времен до наших дней : энциклопедический словарь. — Москва, 1999. (Год нараджэння: каля 1036.)
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 16. — Мінск, 2003. (Год нараджэння: 1008.)

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере