СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ | История поисков |
Базовый поиск | Расширенный поиск | Cловари | ГРНТИ | Новые поступления |
---|
Справка
Велеўшчына, вёска (Лепельскі раён) |
У 18 ст. – вёска ў Полацкім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. У 1770 г. – у складзе маёнтка Свяда ва ўладанні Жабаў. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) – у Расійскай імперыі. У 19 ст. – вёска ў Барысаўскім павеце Мінскай губерні. У пачатку 20 ст. – у Валасевіцкай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні. Са жніўня 1924 г. – вёска ў Свядскім сельсавеце Лепельскага раёна Барысаўскай, з 09.06.1927 г. да 26.07.1930 г. – Полацкай, 3 21.06.1935 г. – Лепельскай акруг БССР. У гады Вялікай Айчыннай вайны (у ліпені 1943 г.) нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі вёску. З ліпеня 1954 г. – вёска ў Слабадскім сельсавеце Лепельскага раёна Віцебскай вобласці.
Гл. таксама
Велевщина, деревня (Лепельский район) (на іншай мове) |
Крыніцы iнфармацыі
Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Віцебская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2009.
Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 10. Віцебская вобласць, кн. 3. — Мінск, 2019.
БД "Государственный каталог наименований географических объектов Республики Беларусь" Дзяржаўнага цэнтра картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных РБ. Дата звароту: 15.04.2020.
БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь" Нацыянальнага кадастравага агенцтва. Дата звароту: 15.04.2020.
Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |