unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Барысевіч, Мікалай Аляксандравіч (доктар фізіка-матэматычных навук ; 1923—2015)

    Месца нараджэння: пас. Лучны Мост Ігуменскага павета Мінскай губерні (зараз Бярэзінскі раён Мінскай вобласці). Беларускі фізік, дзяржаўны і грамадскі дзеяч. Заснавальнік навуковай школы па спектраскапіі складаных малекул. Акадэмік АН БССР (1969) і АН СССР (1981). Прэзідэнт Акадэміі навук БССР (1969–1987). Доктар фізіка-матэматычных навук (1965), прафесар (1967). З 1992 г. ганаровы прэзідэнт НАН Беларусі. Заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1994), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998), Дзяржаўнай прэміі СССР (1973), Ленінскай прэміі (1980). Дэпутат Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР (1969–1989). Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1950). З 1955 г. намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута фізікі імя Б. І. Сцяпанава АН БССР, з 1957 г. адначасова ўзначальваў Лабараторыю фізікі інфрачырвоных прамянёў, з 1987 г. – Лабараторыю фатонікі. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
    Навуковыя працы па люмінесцэнцыі і спектраскапіі складаных малекул, лазернай фізіцы і інфрачырвонай тэхніцы.

        Гл. таксама
    Борисевич, Николай Александрович (доктор физико-математических наук ; 1923—2015) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 2. — Мінск, 1996.
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1. — Мінск, 1993.
    Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928—2015. — 2-е изд., исправленное. — Минск, 2016.
    Международная славянская академия наук, образования, искусств и культуры. Белорусское отделение : персональный состав. ― Минск, 2019.
    Сайт "Википедия". Дата озвароту: 12.05.2021.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере