СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ | История поисков |
Базовый поиск | Расширенный поиск | Cловари | ГРНТИ | Новые поступления |
---|
Справка
Хадасевіч-Лежэ, Надзея Пятроўна (мастачка ; 1904—1983) |
Месца нараджэння: Докшыцкі раён Віцебскай вобласці. Мастачка, кераміст, грамадскі дзеяч. З 1919 г. вучылася ў Дзяржаўных вольных майстэрнях ("Свомас") у Смаленску, затым у Варшаўскай акадэміі мастацтваў (1921–1924). У 1924 г. разам з першым мужам С. Грабоўскім пераехала ў Парыж, вучылася ў Акадэміі сучаснага мастацтва, якую узначальваў Ф. Лежэ (Académie Moderne, 1921–1924). Падчас Другой сусветнай вайны – удзельніца французскага Супраціўлення.
Стрыечная сястра паэта Уладзіслава Хадасевіча, асістэнтка і апошняя жонка (з 1952 г.) французскага мастака Фернана Лежэ (1881–1955). Першы муж: мастак, сын багатага польскага чыноўніка Станіслаў Грабоўскі (1901–1957), развялася з ім у 1927 г. Грамадзянскі муж: паштовы чыноўнік, Жорж Бак'е.
Стыль: прымітывізм; супрэматызм; пурызм. Сфера дзейнасці: папулярызацыя творчасці Ф. Лежэ; развіццё савецка-французскага супрацоўніцтва ў галіне мастацтва; выдавала французска-польскі авангардны часопіс "L’Art Contemporain – Sztuka Współczesna".
Варыянтная форма імя
Bauquier, Nadia (1904—1983) (французская мова) |
Chodasiewicz-Grabowska, Nadieżda (1904—1983) (польская мова) |
Chodasiewicz-Grabowska, Wanda (1904—1983) (польская мова) |
Khodossievitch-Léger, Nadia (1904—1983) (французская мова) |
Léger, Nadia (1904—1983) (французская мова) |
Лежэ, Надзея Пятроўна (1904—1983) |
Хадасевіч, Надзея Пятроўна (1904—1983) |
Гл. таксама
Ходосевич-Леже, Надежда Петровна (художница ; 1904—1983) (на іншай мове) |
Крыніцы iнфармацыі
Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5. — Мінск, 1999.
Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 16. — Мінск, 2003.
БД «VIAF (Virtual International Authority File)».
Сайт «Wikipédia».
Сайт «Вікіпедыя».
Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |