unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Таргуны, аграгарадок (Докшыцкі раён )

    Вядомы як вёска з пач. 17 ст. у складзе Ашмянскага павета Віленскага ваяводства. З 1793 г. – у Расійскай імперыі, у Докшыцкім павеце Мінскай губерні. З 1797 г. – у Барысаўскім павеце. З 1860-х гг. вёска ў Тумілавіцкай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні. З 1919 г. – у БССР. З 1921 г. – у складзе Польшчы, у Докшыцкай гміне Дунілавіцкага, з 1925 г. – Дзісенскага паветаў Віленскай зямлі, з 1926 г. – Віленскага ваяводства. З 1939 г. – у Вілейскай вобласці. З 1940 г. – у Докшыцкім раёне, цэнтр Таргунскага сельсавета. З 1944 г. – у Полацкай вобласці, з 1954 г. – у Маладзечанскай вобласці, у Докшыцкім сельсавеце. З 1960 г. – у Віцебскай вобласці, у 1962–1965 гг. – у Глыбоцкім раёне. У 1970–1999 гг. – у Докшыцкім сельсавеце. З 2008 г. – аграгарадок.
    Знаходзіцца ў Тумілавіцкім сельсавеце Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці.

        Гл. таксама
    Торгуны, агрогородок (Докшицкий район ) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Віцебская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2009.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 10. Віцебская вобласць, кн. 2. — Мінск, 2019.
    БД "Государственный каталог наименований географических объектов Республики Беларусь" Дзяржаўнага цэнтра картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных РБ. Дата звароту: 28.09.2020.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь" Нацыянальнага кадастравага агенцтва. Дата звароту: 28.09.2020.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере