unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Свяціца, вёска (Ляхавіцкі раён)

    Вядома з 16 ст. як сяло ў Навагрудскім павеце ВКЛ, уласнасць каталіцкай царквы. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) – у складзе Расійскай імперыі, у Пінскім павеце Мінскай губерні. У 1897 г. – вёска ў Хатыніцкай воласці. У 1921–1939 гг. – у складзе Польшчы, у Хатыніцкай гміне Лунінецкага павета Палескага ваяводства. З 1939 г. – у БССР. Са студзеня 1940 г. – у Ганцавіцкім раёне Пінскай, са студзеня 1954 г. – Брэсцкай абласцей. З кастрычніка 1940 г. – у Навасёлкаўскім сельсавеце. З ліпеня 1954 г. і са студзеня 1998 г. – цэнтр сельсавета. У 1957 –1998 гг. – у Крывошынскім сельсавеце, з красавіка 1957 г. – у Ляхавіцкім раёне.
    Цэнтр Свяціцкага сельсавета Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Свяціцкім каналам злучана з р. Шчара.

        Гл. таксама
    Святица, деревня (Ляховичский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Регионы Беларуси : энциклопедия. В 7 т. Брестская область. В 2 кн. Кн. 2. — Минск, 2009.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 4. Брэсцкая вобласць, кн. 2. — Мінск, 2007.
    Слоўнік назваў населеных пунктаў Брэсцкай вобласці / Я. Н. Рапановіч. — Мінск, 1980.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Брэсцкая вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2006.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 14. — Мінск, 2002.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь". Даныя паводле стану на 21.06.2011.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере