unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Церуха, вёска (Гомельскі раён)

    Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст., уваходзіла ў склад Рэчыцкага павета Мінскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 г.) – у складзе Расійскай імперыі. З 1775 г. – ва ўладанні графа П. Румянцава-Задунайскага, з 1834 г. графа І. Ф. Паскевіча. У 1816 г. – у Клімаўскай эканоміі Гомельскага маёнтка. У 1909 г. – у Дзятлавіцкай воласці Гомельскага павета Магілёўскай губерні. Са снежня 1926 г. па ліпень 1954 г. і са студзеня 1973 г. – цэнтр Цярухскага сельсавета Дзятлавіцкага, са жніўня 1927 г. – Гомельскага, з лютага 1931 г. да ліпеня 1954 г. – Церахоўскага, і з ліпеня 1973 г. – Гомельскага раёнаў Гомельскай акругі (да 26.07.1930 г.), з 20.02.1938 г. – Гомельскай вобласці.
    Цэнтр Цярухскага сельсавета. Знаходзіцца ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласці, на р. Церуха.

        Варыянтная форма назвы
    Цяруха, вёска

        Гл. таксама
    Терюха, деревня (Гомельский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці / Я. Н. Рапановіч. — Мінск, 1986.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 1. Гомельская вобласць, кн. 1. — Мінск, 2004.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Гомельская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2006.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 17. — Мінск, 2003.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь". Даныя паводле стану на 23.10.2014.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере