unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Чартарыйскі, Адам Ежы (1770—1861)

    Месца нараджэння: Варшава. Польскі і расійскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, асветнік, мецэнат. Прадстаўнік магнацкага (княжацкага) роду Чартарыйскіх, сын Адама Казіміра Чартарыйскага (1734–1823). Быў ад'ютантам (з 1796) вялікага князя Аляксандра Паўлавіча (з 1801 г. – расійскі імператар Аляксандр I). 3 1802 г. – таварыш міністра, у 1804–1806 гг. – міністр замежных спраў. У 1803–1824 гг. – куратар Віленскай навучальнай акругі. Пасля смерці Аляксандра I (1825) – адзін з лідараў легальнай кансерватыўнай апазіцыі супраць антыпольскай палітыкі Мікалая I. Падчас польскага паўстання 1830–1831 гг. – старшыня Часовага ўрада, Вышэйшага нацыянальнага савета і Нацыянальнага ўрада ў Варшаве. З 1831 г. – у эміграцыі, спачатку ў Англіі, пасля ў Францыі.
    Аўтар палітычных і публіцыстычных твораў, успамінаў, навуковых даследаванняў, вершаў.

        Варыянтная форма імя
    Чартарыжскi, Адам Ежы (1770—1861)
    Чартарыйскi, Адам Юрый (1770—1861)
    Чартарыскi, Адам Ежы (1770—1861)

        Гл. таксама
    Чартарыйскія (род)
    Czartoryski, Adam Jerzy (1770―1861) (польская мова)
    Чарторыйский, Адам Ежи (1770—1861) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 17. — Мінск, 2003.
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6, кн. 2. — Мінск, 2003.
    Асветнікі зямлі Беларускай, Х – пачатак ХХ ст. : энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 2001.
    Большая Российская энциклопедия. [В 35 т.]. Т. 34. — Москва, 2017.
    БД "Беларусь у падзеях i асобах".
    Сайт "Вікіпедыя". Дата звароту: 01.11.2018.
    БД "VIAF (Virtual International Authority File)". Дата звароту: 01.11.2018.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере