СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ | История поисков |
Базовый поиск | Расширенный поиск | Cловари | ГРНТИ | Новые поступления |
---|
Справка
Чартарыйскі, Адам Ежы (1770—1861) |
Месца нараджэння: Варшава. Польскі і расійскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, асветнік, мецэнат. Прадстаўнік магнацкага (княжацкага) роду Чартарыйскіх, сын Адама Казіміра Чартарыйскага (1734–1823). Быў ад'ютантам (з 1796) вялікага князя Аляксандра Паўлавіча (з 1801 г. – расійскі імператар Аляксандр I). 3 1802 г. – таварыш міністра, у 1804–1806 гг. – міністр замежных спраў. У 1803–1824 гг. – куратар Віленскай навучальнай акругі. Пасля смерці Аляксандра I (1825) – адзін з лідараў легальнай кансерватыўнай апазіцыі супраць антыпольскай палітыкі Мікалая I. Падчас польскага паўстання 1830–1831 гг. – старшыня Часовага ўрада, Вышэйшага нацыянальнага савета і Нацыянальнага ўрада ў Варшаве. З 1831 г. – у эміграцыі, спачатку ў Англіі, пасля ў Францыі.
Аўтар палітычных і публіцыстычных твораў, успамінаў, навуковых даследаванняў, вершаў.
Варыянтная форма імя
Чартарыжскi, Адам Ежы (1770—1861) |
Чартарыйскi, Адам Юрый (1770—1861) |
Чартарыскi, Адам Ежы (1770—1861) |
Гл. таксама
Чартарыйскія (род) |
Czartoryski, Adam Jerzy (1770―1861) (польская мова) |
Чарторыйский, Адам Ежи (1770—1861) (на іншай мове) |
Крыніцы iнфармацыі
Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 17. — Мінск, 2003.
Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6, кн. 2. — Мінск, 2003.
Асветнікі зямлі Беларускай, Х – пачатак ХХ ст. : энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 2001.
Большая Российская энциклопедия. [В 35 т.]. Т. 34. — Москва, 2017.
БД "Беларусь у падзеях i асобах".
Сайт "Вікіпедыя". Дата звароту: 01.11.2018.
БД "VIAF (Virtual International Authority File)". Дата звароту: 01.11.2018.
Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |