unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Чарноцкі, Напалеон (1866—1937)

    Месца нараджэння: маёнтак Нач-Брындзоўская Слуцкага павета Мінскай губерні (цяпер в. Нача Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). Публiцыст, перакладчык, урач. Скончыў медыцынскі факультэт Маскоўскага ўніверсітэта (1894). Удзельнік руска-японскай вайны 1904–1905 гг. і Першай сусветнай вайны. У 1908–1912 г. жыў у Канадзе. У 1919–1920 гг. – старшы рэферэнт санітарнага аддзела Вільні ва ўрадзе Пілсудскага. Пасля заканчэння савецка-польскай вайны 1919–1920 гг. займаўся ўрачэбнай практыкай і вывучэннем народнай медыцыны. Працаваў урачом у Вільні, Іўі, Гродне, Навагрудку, у 1931–1936 гг. – у Лідзе. Паблізу вёскі Лебяда Вялікая Лідскага павета ў 1934 г. заклаў плантацыю лекавых раслін, якая існуе і цяпер. Член Польскай сацыялістычнай партыі (з 1922).
    Аўтар брашуры "Як будзе з зямлёй?" (1907), артыкула "К вопросу о белорусской народной школе" ("Да пытання пра беларускую народную школу") (1908), нарыса "Аб адбудове гістарычнай Літвы" (не выяўлена), шэрагу публікацый з успамінамі пра рэвалюцыйны рух, пра М. Абрамовіча ў газетах "Наша ніва" і "Вольная Беларусь" і інш.
    Актыўна выступаў як перакладчык. Перакладаў на беларускую мову п'есы А. П. Чэхава, М. Крапіўніцкага, апавяданні У. Караленкі.

        Варыянтная форма імя
    Н. Ч. (1866—1937) (псеўданім)
    Чарноцкi, Напалеон Казiмiравiч (1866—1937)
    Чарноцкi, Напалеон Ежы Якуб Казiмiравiч (1866—1937)
    Чарноцкий, Наполеон (1866—1937) (руская мова)
    Черноцкий, Наполеон (1866—1937) (руская мова)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. Т. 6. — Мінск, 1995.
    Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. Т. 5. — Мінск, 1987.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 17. — Мінск, 2003.
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6, кн. 2. — Мінск, 2003.
    БД "Беларусь у падзеях i асобах"
    Сайт "Краязнаўства Берасцейшчыны". Дата звароту: 11.12.2018.
    Сайт "Вікіпедыя". Дата звароту: 11.12.2018.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере