unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Шэмпель, Віктар Іванавіч (аграхімік ; 1908—1975)

    Месца нараджэння: г. Мінск. Аграхімік. Акадэмік Акадэміі навук БССР (1950). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1968). З 1933 г. – у Інстытуце аграглебазнаўства і ўгнаенняў АН БССР, загадчык аддзела (1936–1940), намеснік дырэктара (1940–1941). У 1942–1946 гг. – вучоны сакратар Прэзідыума АН БССР, з 1946 г. – дырэктар Інстытута сацыялістычнай сельскай гаспадаркі АН БССР, з 1949 г. – рэктар Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. З 1952 г. – дырэктар Беларускага НДІ земляробства Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР. У 1957–1961 гг. – акадэмік-сакратар Аддзялення земляробства, меліярацыі і раслінаводства Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР.
    Сфера навуковых інтарэсаў: хімізацыя земляробства Беларусі. Навуковыя працы прысвечаны пытанням вапнавання кіслых дзярнова-падзолістых глеб, эфектыўнага выкарыстання мінеральных і арганічных угнаенняў пад сельскагаспадарчыя культуры, распрацоўцы асноў сістэмы ўгнаення у севазваротах з сяўбою шматгадовых траў.

        Гл. таксама
    Шемпель, Виктор Иванович (агрохимик ; 1908—1975) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 18. Кн.1. — Мінск, 2004. — С. 31.
    БД "Беларусь у падзеях i асобах".
    Сайт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
    Сайт часопіса "Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя аграрных навук = ИзвестияНациональной академии наук Беларуси. Серия аграрных наук".

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере