unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Длугаш, Ян. Гісторыя Польшчы

    Навуковая праца польскага гісторыка ў 12 кнігах, напісаная ў 1455–1480 гг. на лацінскай мове. Першыя 6 тамоў выдадзены ў 1614–1615 гг., поўнасцю – у 1711–1712 гг. Апісана гісторыя Польшчы ад самых старажытных часоў да першых месяцаў 1480 г. (год смерці аўтара). З'яўляецца помнікам сярэднявечнай польскай гістарыяграфіі, а таксама буйным літаратурным помнікам свайго часу.
    Складаецца са старажытнай дахрысціянскай гісторыі (т. 1), гісторыі Польшчы ад князя Мечыслава да караля Ягайлы (т. 2–9), гісторыі часоў Ягелонаў (т. 10–12). Для напісання выкарыстоўваліся ўсе вядомыя (у тым ліку сёння страчаныя крыніцы): матэрыялы дзяржаўных і царкоўных архіваў; польскія, чэшскія, венгерскія, рускія, беларускія і літоўскія летапісы; народныя паданні; апавяданні відавочцаў; некаторыя жыцці святых; мемуары і інш.
    Падрабязна апісана гісторыя Вялікага Княства Літоўскага, ёсць інфармацыя пра асобныя гарады і мястэчкі Беларусі, гаспадарку і звычаі яе жыхароў. Шматлікія старонкі "Гісторыі", асабліва апісанне бітвы пад Грунвальдам 1410, належаць да дасягненняў лацінскай прозы таго часу.

        Сп. ад
    Długosz, Jan. Historiae Poloniсae (лацінская мова)
    Długosz, Jan. Annales seu Cronicae incliti Regni Poloniae (лацінская мова)
    Długosz, Jan. Historia Polonica (лацінская мова)
    Długosz, Jan. Roczniki czyli Kroniki sławnego Królestwa Polskiego (польская мова)
    Длугаш, Ян. Летапісы, або Хронікі слаўнага Каралеўства Польскага
    Длугаш, Ян. Хронікі слаўнага Каралеўства Польскага

        Гл. таксама
    Длугош, Ян. История Польши (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Длугаш Ян / Н. К. Мазоўка // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1998. — Т. 6. — С. 167.
    Длугош Ян / Г. Ф. Матвеев // Большая Российская энциклопедия : [в 30 т.]. — Москва, 2007. — Т. 9. — С. 120.
    Длугаш Ян / Альбіна Семянчук // Вялікае княства Літоўскае : энцыклапедыя : у 2 т. — Мінск, 2005. — Т. 1. — С. 591—591.
    Длугош Ян / И. С. Миллер // Краткая литературная энциклопедия : [в 9 т.]. — Москва, 1964. — [Т.] 2. — Стб. 702.
    БД «VIAF (Virtual International Authority File)».
    Сайт Нацыянальнай бібліятэкі Польшчы.
    Cайт «Словари и энциклопедии на Академике».
    Сайт «Википедия» (артыкул "Хроника Длугоша").
    Сайт "Wikipedia".
    Сайт "Восточная литература".

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере