unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Блізніца, аграгарадок (Полацкі раён)

    Вядома з 19 ст. У 1845 г. маёнтак у Лепельскім павеце Віцебскай губерні. У 1870 г. у складзе Варонецкай воласці Лепельскага павета. З 01.01.1919 г. – у БССР, з 02.02.1919 г. – у РСФСР, з 28.02.1919 г. – у Полацкім павеце. У верасні 1919 г. – ліпені 1920 г. акупіравана польскімі войскамі. З 1923 г. – у Кастрычніцкай воласці. З 1924 г. – у БССР, у Вароніцкім сельсавеце Ветрынскага раёна Полацкай акругі (да 1930 г.) і ў 1935–1938 гг. – у Полацкай акрузе. З 1938 г. – у Віцебскай, з 1944 г. – у Полацкай абласцях. З 1954 г. – у Віцебскай вобласці. У 1960–1962 гг. – ва Ушацкім раёне. З 1962 г. – у Полацкім раёне. З 2006 г. – аграгарадок.
    Знаходзіцца ў Варонецкім сельсавеце Полацкага раёна Віцебскай вобласці.

        Гл. таксама
    Близница, агрогородок (Полоцкий район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 10. Віцебская вобласць, кн. 4. — Мінск, 2021.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Віцебская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2009.
    БД "Государственный каталог наименований географических объектов Республики Беларусь" Дзяржаўнага цэнтра картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных РБ. Дата звароту: 21.07.2021.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере