СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ | История поисков |
Базовый поиск | Расширенный поиск | Cловари | ГРНТИ | Новые поступления |
---|
Справка
Кібак, Іван Аляксеевіч (кандыдат псіхалагічных навук ; нар. 1963) |
Месца нараджэння: в. Новы Двор Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Інжынер-гідратэхнік, юрыст, псіхолаг, спецыяліст у галіне псіхалогіі права. Кандыдат псіхалагічных навук (2000) дацэнт. Палкоўнік міліцыі. Скончыў Лепельскі гідрамеліярацыйны тэхнікум (1982), Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію (1987), Акадэмію МУС Рэспублікі Беларусь (1997), ад'юнктуру і дактарантуру Акадэміі (2000). У 1987–1990 гг. – на гаспадарчай і камсамольскай рабоце. З 1990 г. – на службе ў органах унутраных спраў; з 2000 г. – у Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь, дацэнт кафедры псіхалогіі і педагогікі (інфарм. на 2010 г.). Дацэнт кафедры інжынернай педагогікі і псіхалогіі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, Рэспубліканскага інстытута інавацыйных тэхналогій (інфарм. на 2012 г.). З 2000 г. – дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Навуковыя працы па праблемах юрыдычнай псіхалогіі, псіхалогіі кіравання і законатворчасці, псіхалагічнага забеспячэння дзейнасці праваахоўных органаў; складальнік кніг пра выдатных дзеячаў навукі, культуры, спорту – ураджэнцаў Піншчыны.
Гл. таксама
Кибак, Иван Алексеевич (кандидат психологических наук ; род. 1963) (на іншай мове) |
Крыніцы iнфармацыі
Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 18, кн. 1. — Мінск, 2004.
Кто есть кто в Республике Беларусь. — Минск, 2004.
Сайт Пінскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Я. Янішчыц. Дата звароту: 22.12.2023.
Анлайн-энцыклапедыя "Беларусь у асобах і падзеях". Дата звароту: 22.12.2023.
Рэпазіторый Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта. Дата звароту: 22.12.2023.
Навуковая электронная бібліятэка "eLIBRARY.RU". Дата звароту: 22.12.2023.
Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |